Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Салігорску адбудзецца адкрыты абласны фестываль каманд КВЗ «Кубак губернатара Мінскай вобласці»

27.11.2019

29 лістапада Палацы культуры г. Салігорска пройдзе адкрыты абласны фестываль каманд КВЗ «Кубак губернатара Мінскай вобласці». Тэма гульні - «Маладосці кожнае імгненне».

Упершыню за Кубак будуць змагацца 24 каманды як з Мінскай вобласці, так і іншых раёнаў Беларусі.

Падчас правядзення гульні ўдзельнікі змогуць паказаць сябе ў конкурсах «Фрыстайл» і «Біятлон». А вызначальнымі крытэрыямі пры адборы пераможцы стане раскрыццё тэмы фестывалю, крэатыўныя рашэнні, мастацкае афармленне выступу, самае галоўнае - гумар.

Дарэчы, арганізатарамі дадзенага фестывалю выступаюць Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінская абласная арганізацыя ГА «БРСМ», таксама Салігорскі раённы выканаўчы камітэт.

Крыніца: minsk-region.gov.by