Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці вырас кошт праезду ў прыгарадным транспарце

17.12.2019

У сталічным рэгіёне вырас кошт праезду ў прыгарадным транспарце. Адпаведнае рашэнне №972 Мінаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў выраслі на 1 капейку. Так, на звычайных маршрутах тарыф за кіламетр складзе Br0,08, на хуткасных - Br0,1, на экспрэсных - Br0,11, на дадатковых рэйсах - Br0,1.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Крыніца: minsk-region.gov.by