Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На Міншчыне правядуць заключныя мерапрыемствы дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

10.01.2020

Сёння, 10 студзеня, ва ўсіх кутках Мінскай вобласці будуць праводзіцца заключныя мерапрыемствы дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Навагодняя акцыя праходзіла з 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Да марафону дабра ў гэты раз падключыліся сотні беларусаў. Сярод іх - кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, навучэнцы школ, гімназій, творчых калектываў. Усе яны на працягу месяца дарылі ўвагу, цяпло і клопат дзецям з дзіцячых дамоў, інтэрнатаў і шматдзетных сем'яў. Галоўная мэта акцыі - падарыць навагодні настрой кожнаму дзіцяці, прымусіць яго паверыць у цуд і зрабіць гэты Новы год незабыўным.

Так, у Барысаўскім раёне адбудзецца свята для дзяцей-інвалідаў «Раства чароўныя імгненні...». Дзіцячую забаўляльна-гульнявую праграму «Пад Каляднай зоркай» прадставіць Валожынскі раён. Незабыўнымі навагоднімі сустрэчамі «Радасць Раства» і «Навагодні серпантын» парадуе Капыльскі раён. Вясёлыя калядныя забавы «Прыйшла Каляда-адчыняй вароты» і забаўляльную праграму «Цуды ў каляднай рукавічцы» арганізуюць для дзяцей у Любанскім раёне. Да чарады навагодніх баляў, якія прайшлі па ўсёй краіне, далучацца Мядзельскі, Бярэзінскі раёны, якія арганізуюць калядныя дабрачынныя балі. Гульнявыя праграмы «Навагоднія сюрпрызы і забавы» і Калядны спектакль «Марозка» з удзелам выхаванцаў нядзельнай школы парафіі Храма Божай Маці «Неапалімая Купіна» падрыхтуе Смалявіцкі раён. Карусель навагодніх дабрачынных мерапрыемстваў закруціць хлопцаў Салігорскага і Вілейскага раёнаў. У праграме Старадарожскага раёна будзе шмат музыкі, песень і танцаў ад лепшых дзіцячых калектываў раёна: калядны канцэрт «Чароўныя сняжынкі Раства», свята для дзяцей-інвалідаў «Калядны цуд», калядны баль. Тэатралізаванае прадстаўленне «Цуды на Раство» тэатральнай студыі «Вітамін» ДУА «Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя К. К. Крапівы» парадуе дзяцей Уздзенскага раёна. Навагоднія калядныя канцэрты ў Клецкім, Крупскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім раёнах абяцаюць быць на радасць усім гледачам цікавымі і вясёлымі. Святочная праграма «Мы верым у цуды» з удзелам РГА «Белая Русь» для дзяцей са шматдзетных сем'яў, дзяцей-інвалідаў адбудзецца ў Мінскім раёне. Таксама яркія мерапрыемствы «Навагодняя мазаіка», «Навагодні серпантын», «Навагодняя казка», «Навагодні калейдаскоп», завяршаючыя акцыю «Нашы дзеці», пройдуць заўтра ў Лагойскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім раёнах і горадзе Жодзіна.

Дабрачынны марафон «Нашы дзеці» даставіў усім яе ўдзельнікам шмат радасці. Бо гэта так важна - тварыць дабро і несці людзям радасць свята.

Крыніца: minsk-region.gov.by