Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці з 1 студзеня зніжаны каэфіцыенты да ставак падатку на нерухомасць і зямлю

31.01.2020

Каэфіцыенты да ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку ў Мінскай вобласці з 1 студзеня гэтага года зніжаны з 2,5 да 2. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці.

У падатковай растлумачылі, што па законе Саветы дэпутатаў маюць права павялічваць або памяншаць стаўкі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку для асобных катэгорый плацельшчыкаў. У 2019 годзе мясцовыя органы ўлады маглі павялічыць або паменшыць стаўкі не больш чым у 2,5 разы, з 2020 года - не больш чым у 2 разы.

Такім чынам, з гэтага года зніжаецца каэфіцыент павелічэння (памяншэння) падатку на нерухомасць і зямельнага падатку. Адпаведныя рашэнні прыняты ўсімі раённымі саветамі дэпутатаў і Жодзінскім гарадскім саветам дэпутатаў.

З тэкстамі пастаноў можна азнаёміцца на сайце МПЗ на старонцы інспекцыі Мiнскай вобласці ў раздзеле "Мясцовыя падаткі (зборы)".

Крыніца: minsk-region.gov.by