Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці за 2019 год колькасць ІП вырасла больш чым на 8%

10.02.2020

У Мінскай вобласці за мінулы год больш чым на 8% павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у параўнанні з 2018-м, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці.

Так, па дадзеных на 1 студзеня 2020 года, у падатковых органах сталічнага рэгіёну на ўліку знаходзіліся звыш 41,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Для параўнання, на пачатак мінулага года іх было каля 38,4 тыс.

За 2019 год ІП унеслі ў бюджэт больш за Br87 млн падаткаў і іншых плацяжоў. Гэта на Br5, 6 млн (на 6,8%) больш, чым было за 2018 год у супастаўных цэнах.

Паводле інфармацыі падатковай інспекцыі рэгіёну, больш за палову індывідуальных прадпрымальнікаў (звыш 68%) ужываюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, доля іх плацяжоў у бюджэт складае 60% ад усіх паступленняў ІП. Яшчэ каля 27% плацяць адзіны падатак, іх доля дасягае амаль 20%. Агульны парадак падаткаабкладання выкарыстоўваюць больш за 4% прадпрымальнікаў, удзельная вага іх паступленняў перавышае 20%.

Крыніца: minsk-region.gov.by