Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Салігорску падвядуць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2019 год

19.02.2020

21 лютага ў Салігорску пройдзе ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Салігорскага раёна за 2019 год. У мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

З 13.00 у фае "Зімовы сад" пачне працу фотавыстава "Чалавек працы Салігоршчыны". На 2-ым паверсе Палаца культуры (танцавальнае фае) адбудзецца прэзентацыя вопыту работы арганізацый і прадпрыемстваў - пераможцаў па выніках 2019 года, а таксама дэгустацыя прадукцыі арганізацый і прадпрыемстваў Салігорскага раёна.

Урачыстая частка свята пачнецца з паказу фільма, падрыхтаванага Салігорскім тэлевізійным каналам. Пасля гэтага для ўручэння грамат і падзяк на сцэну паднімуцца старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, старшыня Салігорскага райвыканкама Андрэй Жайловіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына і іншыя.

Фінальным акордам свята стане яркая канцэртная праграма.

Крыніца: minsk-region.gov.by