Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Праект па развіццю фінансавай граматнасці ў дзяцей стартаваў на Міншчыне

20.02.2020

На Міншчыне стартаваў праект "Прадпрымальніцкая ініцыятыва, фінансавая граматнасць, сучасная адукацыя: новыя драйверы эканомікі".

Яго мэта - атрыманне эканамічных ведаў, разуменне псіхалагічных і юрыдычных аспектаў прадпрымальніцтва ў навучэнцаў школ і ў дзіцячых садках.

Так, паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, на працягу 2020 года на Міншчыне будзе працаваць абласная вочна-завочная бізнес-школа, таксама ва ўстановах адукацыі пройдуць конкурсы, экскурсіі, выставы і многае іншае.

Акрамя таго, школьнікі будуць вучыцца правільнаму стаўленню да грошай і іх разумнаму выкарыстанню, навучацца складаць сямейны бюджэт і адкрываць банкаўскія ўклады, выбіраць фінансавыя інструменты для інвеставання сваіх зберажэнняў, афармляць страхоўкі. Запланаваны сустрэчы з супрацоўнікамі банкаў, страхавых кампаній і іншыя мерапрыемствы.

Асобна арганізатары плануюць правесці мерапрыемства і для бацькоў.

Дарэчы, ініцыятарам праекта выступіла галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама.

Крыніца: minsk-region.gov.by