Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці працягвае развівацца лясная галіна

27.02.2020

Падчас штогадовай калегіі прадстаўнікі лясной гаспадаркі падвялі вынікі дзейнасці, а таксама ўзнагародзілі лепшых супрацоўнікаў.

Адзначым, галоўнай задачай застаецца аднаўленне лясоў. І Міншчына тут спрацавала на выдатна. Так, пашкоджаных караедам насаджэнняў становіцца менш.

Што тычыцца прамысловай дзейнасці, то тут робяць стаўку на інвестпраекты. Сёлета павінны адкрыцца пелетныя заводы ў Старадарожскім, Капыльскім і Барысаўскім раёнах. Таксама на 2020 год запланаваны будаўніцтва цяплічнай гаспадаркі для вырошчвання дэкаратыўных раслін і маштабная мадэрнізацыя гадавальнікаў.

Крыніца: minsk-region.gov.by