Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У лясніцтвах Міншчыны пачалі збіраць бярозавы сок

10.03.2020

На 2 тыдні раней, чым звычайна ў лясніцтвах Міншчыны пачалі збіраць бярозавы сок, што звязана з цёплай зімой.

Так, пад наглядам Заслаўскага лясніцтва цэлыя бярозавыя гаі па некалькі дзясяткаў дрэў. Папярэдне кожнае дрэва аглядаюць і падрыхтоўваюць. А затым акуратна сок спускаюць, выконваючы ўсе правілы. Пры гэтым збіраюць сок максімальна беражліва і толькі на пэўных участках.

З аднаго дрэва можна атрымаць прыкладна 4-5 "спецыяльных" поліэтыленавых пакетаў. Якія месцяць у сябе каля 150 л. свежага соку.

Пасля збору яго адправяць на перапрацоўку. Частка пойдзе на экспарт.

Таксама адзначым, што месцы, дзе сок можна сабраць самастойна, трэба ўдакладняць у лясніцтвах, бо за незаконную падсочку можна атрымаць штраф.

Крыніца: minsk-region.gov.by