Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На Міншчыне арганізуюць вясновыя кірмашы

13.03.2020

На тэрыторыі Мінскай вобласці з 21 сакавіка па 3 мая штотыдзень па выхадных днях будуць праводзіцца вясновыя кірмашы.

У тым ліку рэгіянальныя кірмашы пройдуць 4 красавіка ў Барысаве, Вілейцы, Слуцку, 5-га ў Нясвіжы, 11-га ў Салігорску і Жодзіне, а 25 красавіка ў Маладзечне.

Кірмашы арганізуюць на цэнтральных плошчах, у жылых мікрараёнах, на тэрыторыі рынку, дзе прадпрыемствы змогуць прадставіць шырокі асартымент прадукцыі. Таксама можна будзе купіць прадукцыю мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, прадпрыемстваў грамадскага харчавання, саджанцы.

Крыніца: minsk-region.gov.by