Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Жыхары Мінскай вобласці могуць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

17.03.2020

З 28 сакавіка па 4 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці ў трынаццаты раз пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.

Акцыя будзе прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі. А яе галоўная мэта - прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду.

Падчас правядзення гэтага мерапрыемства ўдзельнікі зоймуцца высадкай лесу, навядзеннем чысціні ў лясных масівах і рэстаўрацыяй месцаў масавага адпачынку.

Далучыцца да "Тыдня лесу" можа любы жадаючы. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць усім неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў аднаўленні.

Дарэчы, ініцыятарам акцыі выступае Міністэрства лясной гаспадаркі.

Крыніца: minsk-region.gov.by