Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці працягваюць развіваць спартыўную інфраструктуру

18.03.2020

На сённяшні дзень у Мінскай вобласці вядзецца будаўніцтва басейна ў Міханавічах, фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Мар'інай Горцы, таксама праектуецца басейн у Старых Дарогах і футбольнае поле са штучным пакрыццём у Маладзечне, паведамляе МЛЫН.

Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вячаслава Шыпарова, цяпер у вобласці налічваецца 3045 фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Летась былі пабудаваны варкаўт-пляцоўкі ў аг.Кухчыцы Клецкага раёна і аздараўленчым комплексе "Агеньчык" Смалявіцкага раёна, узведзена хакейная каробка ў Бараўлянах.

Акрамя таго, распрацоўваецца тэхнічнае заданне на праектаванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Заслаўі і ўніверсальнай спартыўнай залы ў Салігорску. Плануецца будаўніцтва басейна ў Уздзе і фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Дзяржынскім раёне. Пры гэтым да 2023 года гэтая праца павінна быць завершана.

Крыніца: minsk-region.gov.by