Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ДАІ Мінскай вобласці адкрыла сезон мотапатрулявання

19.03.2020

ДАІ Мінскай вобласці адкрыла сезон мотапатрулявання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі УДАІ МУС, экіпажы падраздзялення ДПС "Страла" будуць адпрацоўваць найбольш небяспечныя ўчасткі дарог сталіцы і Мінскай вобласці. Запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы ў выглядзе кантролю за дарожным рухам. Таксама будуць прыцягнуты і мотапатрулі.

Акрамя таго, асаблівую ўвагу нададуць прафілактыцы парушэнняў ПДР пешаходамі, выяўленню кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартам, грэбуюць патрабаваннямі хуткасных рэжымаў, правіламі манеўравання, перавозкі пасажыраў, у стане ап'янення.

Крыніца: minsk-region.gov.by