Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны новы рэзідэнт

24.03.2020

20 сакавіка ў якасці новага рэзідэнта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, зарэгістравана кампанія карпарацыі "Сінамач" (КНР) з праектам па стварэнні зоны навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інавацыйных распрацовак, паведамляе прэс-служба парку.

Так, у рамках праекта ў 2020-2021 гадах прадугледжана будаўніцтва комплексу адміністрацыйных будынкаў для ажыццяўлення навуковых даследаванняў і дапаможнай інфраструктуры.

На першым этапе плануецца рэалізаваць 4 навукова-даследчых праекта, якія будуць звязаны з распрацоўкамі аптычных прыбораў, аўтамабільных датчыкаў, паўправадніковых прыбораў і новых матэрыялаў. Пры гэтым увод у эксплуатацыю запланаваны ў 2022 годзе. У планах прадугледжана і рэалізацыя другога этапа праекта.

Крыніца: minsk-region.gov.by