Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці аказваюць дапамогу пажылым грамадзянам

01.04.2020

З мэтай знізіць рызыку захворванняў, у Мінскай вобласці актыўна аказваюць падтрымку пажылым людзям, паведамляе Беларусь 1.

Так, адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды могуць пакінуць свае заяўкі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання. У сваю чаргу сацработнікі дапамогуць з купляй прадуктаў харчавання і лекаў, забяруць медыцынскі рэцэпт у паліклініках. Напрыклад, у Дзяржынскім раёне падобная праца ідзе пастаянна, але ў апошнія дні колькасць зваротаў павялічылася.

Дарэчы, такую працу вядуць не толькі гарадскія службы, але і валанцёры. Падтрымліваюць таксама і жыхароў вёсак.

Крыніца: minsk-region.gov.by