Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Праблему пераадолеем разам

08.05.2020

У гэты прыгожы, сонечны час хочацца гаварыць пра добрыя, радасныя падзеі. Аднак вірусная эпідэмія не дае такой магчымасці. Зараз мы ўсе стараемся справіцца з нябачным ворагам. Не застаюцца ўбаку ад агульнай справы і прафсаюзы.

Арганізацыя аказвае падтрымку і словам, і справамі. У райкамах галіновых прафсаюзаў, пярвічных прафсаюзных арганізацыях прыняты рашэнні аб стварэнні кас узаемнай дапамогі. Грошы выдзяляюцца членам прафсаюзаў, якія трапілі ў цяжкае становішча (хвароба, лячэнне), а таксама на набыццё сродкаў дэзынфекцыі і абароны органаў дыхання.

Пры абласным аб’яднанні створаны спецыяльны Фонд, куды паступаюць узносы ад усіх прафсаюзных арганізацый сталічнага рэгіёну. Сваю лепту ўнеслі і прафсаюзныя арганізацыі нашага раёна.

На дадзены момант гэты Фонд выдзеліў грошы на закупку масак, якія перададзены ў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», для работнікаў ДУ «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» набыты супрацьчумныя касцюмы і бахілы. За сродкі раённага аб’яднання прафсаюзаў медыкі цэнтральнай раённай бальніцы забяспечаны пітной вадой і крэмам для рук.

У сённяшняй няпростай сітуацыі вельмі важна, каб кожны чалавек адчуваў асабістую адказнасць за захаванне здароўя свайго, блізкіх і калег. Не так даўно прафсаюзы арганізавалі акцыю «Прафсаюзы Міншчыны – медыкам да свята Першамаю», у рамках якой перададзены прадуктовыя наборы для ўрачоў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, аказана дапамога пацыентам з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.

Прафсаюзы Валожыншчыны выказваюць словы падзякі вам, дарагія медыкі, за вашу нялёгкую працу і жадаюць здароўя, пазітыўнага настрою. Спадзяёмся, што разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці і вырашыць праблемы.

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня раённага

аб’яднання прафсаюзаў