У важнай акцыі «Марафоне падтрымкі», ініцыіраваным грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» для дапамогі ўрачам, малодшаму медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя рознага тыпу, якія знаходзяцца ў рэжыме кругласутачнага знаходжання на працоўным месцы, пацыентам і медыцынскаму персаналу бальніц сястрынскага догляду, медыцынскаму персаналу інтэрнатных устаноў, прынялі непасрэдны ўдзел і прадстаўнікі Валожыншчыны.
Старшыня райарганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Галіна РАЙ на бягучым тыдні завітала ў цэнтральную раённую бальніцу. У рамках акцыі яна прывезла мікрахвалевую печ «Гарызонт», перададзеную грамадскім аб’яднаннем, а таксама пакупку, зробленую на сабраныя грошы ад прадстаўніц пярвічак тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва і філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» – халадзільнік «Атлант».
У «Марафоне падтрымкі» паўдзельнічала і пярвічная арганізацыя «БСЖ» Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва», пералічыўшы сабраныя сродкі на асобны дабрачынны рахунак, адкрыты для рэалізацыі акцыі «Марафон падтрымкі». Рэквізіты яго наступныя:
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ ЖАНЧЫН»
УНП 100094859
BY06AKBB31350000001100000000
у ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»,
BIK AKBBBY2X
Фізічным асобам для пералічэння сродкаў на дабрачынны рахунак можна скарыстацца «АРІП / дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні / жаночыя грамадскія аб’яднанні / Беларускі саюз жанчын / дабрачынны ўзнос». Далей увесці прозвішча, імя і суму ўзносу.

