Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Міншчыны!

08.05.2020

08 05 2020 10Ад усёй душы віншую вас з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі!

У гісторыі нашага народа 9 мая 1945 года стала светла і незабыўнай датай, сапраўдным святам са слязамі на вачах. Перамога над самым крывавым агрэсарам усіх часоў была здабыта ахвярным гераізмам нашых байцоў у вогнішчах баёў, непасільнай працай у тыле, дзе кавалася ўсё неабходнае для фронту. Найцяжэйшыя выпрабаванні абрушыліся на зямлю Беларусі, гарады і вёскі якой былі ператвораны ў руіны і попел. Зверствы акупантаў не зламалі дух народа. На свяшчэнную барацьбу падняліся і старыя, і малыя. Беларускія патрыёты змагаліся на ўсіх франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі.

Вялікі ўклад у разгром ворага ўнесла і наша родная Міншчына. За доблесць і мужнасць, праяўленыя ў баях Вялікай Айчыннай, больш за 80 яе ўраджэнцаў і жыхароў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

На жаль, час нікога не шкадуе. Сёння ўсё менш і менш з намі жывых сведак і аўтараў Вялікага Подзвігу савецкага народа. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!

Назаўсёды ў нашай памяці застануцца тыя, хто змог прайсці праз ваеннае ліхалецце, перад кім мы ў неаплатным даўгу. Вечная слава ўсім, хто аддаў жыццё за нашу свабоду, за шчасце будучых пакаленняў!

Наш абавязак – быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Няхай іх подзвіг заўсёды будзе для нас крыніцай гонару і натхнення на яркія здзяйсненні.

Са светлым святам вас, дарагія землякі! З Днём Перамогі!

Аляксандр ТУРЧЫН,

старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Паважаныя ветэраны, шаноўныя валожынцы і госці нашай зямлі!