
Шчыра віншую вас з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – вялікім святам у гісторыі нашага народа, у якім зліліся ў адно душэўны боль аб цяжкіх стратах і светлая радасць Вялікай Перамогі.
Нягледзячы на тое, што той слаўны дзень усё далей адыходзіць у глыбіню гадоў, Перамога мае вялікае значэнне для нашай Радзімы. На жаль, сёння засталося мала людзей, якім мы можам асабіста сказаць «дзякуй» за подзвіг. Але мы павінны зрабіць усё, каб цяперашняе і будучае маладыя пакаленні заўжды памяталі і паважалі гэту дату і ўсё тое, што за ёй стаіць. Няхай кожны малады чалавек ведае, якіх страт каштавала нам страшная вайна, і ніколі не здрадзіць ідэалам, крывёй напісаным на нашай зямлі: наша Радзіма – гэта Радзіма вялікага непакоранага народа.
Выказваю прызнанне і нізкі паклон ветэранам за мірнае неба. Вам, а таксама ўсім валожынцам жадаю здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, і каб больш нікому і ніколі не давялося адчуць выпрабаванняў вайны!
Міру і шчасця ўсім!
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
сёмага склікання

