Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы год у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы

02.12.2020

Набліжаецца да завяршэння 2020 год, і наступаюць доўгачаканыя навагоднія святы з пухнатым белым снегам за акном, пахам ёлачнай ігліцы, зіхаценнем рознакаляровых цацак і мішуры. Напярэдадні Новага года мы ўсё зноў пачынаем верыць у казку, спадзяемся на шчаслівыя перамены і, затаіўшы дыханне, загадваем жаданні. А каб гэтыя жаданні споўніліся, проста неабходна падрыхтаваць казачную атмасферу, паверыць у выключнасць моманту, падарыць радасць сабе і навакольным.

Напярэдадні свята кожны дом ахутаны цяплом і клопатам. Бібліятэчны дом - не выключэнне.

Гэта дом радасці і ведаў, месца, у якое прыемна прыйсці і цікава правесці час, дом, дзе ўтульна і казачна.

Дух надыходзячага свята перадаюць і навагоднія выставы.

Пазнаёміўшыся з імі, вы даведаецеся аб паходжанні і традыцыях любімага свята, пра тое, як Дзед Мароз і Снягурка сталі галоўнымі чараўнікамі Новага года, пазнаёміцеся з гісторыяй навагодняй ёлкі і ёлачных цацак, а яшчэ можна пачытаць цікавыя гісторыі, успомніць старыя добрыя казкі.

Упрыгожвае інтэр'ер бібліятэкі выстава-свята «Сустракаем Каляды і Новы год», дзе прадстаўлена яркая, маляўнічая, змястоўная літаратура, якая дапаможа стварыць святочны настрой для ўсёй сям'і, падрыхтавацца да ранішнікаў, пашырыць свой кругагляд пра гісторыю навагодніх святаў.

Будзе вельмі карысная чытачам кніжная выстава «Святло каляднай зоркі». Самыя цудоўныя і дзіўныя гісторыі пра Ражджастве, вершы, казкі прадстаўлены ў прыгожых, пазнавальных кнігах, якія дапамогуць зразумець дзіцяці, як праз веру і спачуванне можа мяняцца да лепшага чалавечая душа.

Вершы, казкі, загадкі пра зіму, навагоднія пажаданні, а таксама як сустракаюць Новы год людзі ўсіх зямных шырот - прадстаўлены на выставе «Цуды пад Новы год».

Чытальную залу ўпрыгожвае выстава «Зімовыя цуды», на якой прадстаўлена літаратура аб святкаванні Новага года і Каляд. Чароўныя казкі, вершы і апавяданні, кнігі, якія раскрываюць сакрэты вырабу падарункаў і навагодніх упрыгожванняў.

У чытальнай зале размясцілася ўтульная фотозона з камінам які робіць інтэр'ер бібліятэкі больш хатнім, камфортным і арыгінальным.

Запрашаем усіх паўдзельнічаць у акцыі «З любімай кнігай ля каміна» і супрацоўнікі бібліятэкі з задавальненнем пафатаграфуюць вас, вашых дзяцей, бацькоў, бабуль і дзядуль. Фотаздымкі можна будзе паглядзець на старонках у сацыяльных сетках.

Навагодняе афармленне бібліятэкі валодае асаблівай магіяй. Яркае, маляўнічае, змястоўнае - яно прыкоўвае ўвагу, становіцца даведнікам у гісторыю свята, раскрывае традыцыі і звычаі. Прыходзячы да нас, і дарослыя, і дзеці аднолькава захоплена ўсклікаюць: «Як у казцы!». Хочаце акунуцца ў чароўную казку і зарадзіцца навагоднім настроем? Прыходзьце ў бібліятэку!

Калектыў бібліятэкі віншуе сваіх чытачоў з надыходзячымі святамі, жадае шчасця, поспехаў, выканання жаданняў і запрашае далучыцца да чараўніцтва кніжнага чытання і пачаць новы год з цікавымі кнігамі.