Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Творчая сустрэча з паэткай Інай Фраловай і пісьменнікам Сяргеем Трахiменкам

08.04.2021

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з таленавітай паэткай Інай Фраловай і пісьменнікам Сяргеем Трахіменкам.

Іна Мікалаеўна - дзіцячы пісьменнік і сапраўдны чараўнік - падарыла хлопцам, педагогам і бібліятэкарам выдатны настрой і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. Цікавага было шмат: аповяд пісьменніцы пра тое, як мастак Сяргей Волкаў малюе вясёлых герояў яе дзіцячых вершаў, загадкі, хуткамоўкі, разам з аўтарам хлопцы нават складалі захапляльныя гісторыі пра сваіх любімых жывёл ― кошак!

Пасля заканчэння мерапрыемства, прысутныя змаглі папоўніць сваю асабістую бібліятэку кнігамі «Апельсін» і «Рамонкі на асфальце» з асабістым подпісам аўтара.

Яшчэ адзін госць нашай сустрэчы - пісьменнік Сяргей Трахiменок. Яго творы вядомыя і ў Беларусі, i ў Расіі.

Цікавы чалавек, выдатны апавядальнік, прызнаны майстар дэтэктыўнай прозы. Яго пяру належаць і сатырычныя творы, і драматычныя, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, аўтар многіх сцэнарыяў фільмаў, публіцыстычных артыкулаў.

Зусім хутка будзе выдадзена яшчэ адна кніга Іны Фраловай. А гэта выдатная нагода вярнуцца ў наш горад і сустрэцца з чытачамі.