Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Трэнінг «Бяспечнае суправаджэнне інвалідаў»

17.06.2021

16.06.2021 на базе ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбыўся трэнінг «Бяспечнае суправаджэнне інвалідаў», які быў праведзены інструктарамі актыўнай рэабілітацыі ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» Дзянісам Васілевічам і Іванам Слінько.

У канферэнц-зале цэнтра сабраліся спецыялісты УАЗ «Валожынская ЦРБ», ДУ «фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна», філіял «Аўтамабільны парк №14», ДУ «Валожынскі ТЦСАН», валанцёры ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Мэта дадзенага трэнінгу - навучанне спецыялістаў, вадзіцеляў і валанцёраў метадам бяспечнай страхоўкі пры перамяшчэнні і суправаджэнні інвалідаў-калясачнікаў. Валанцёры атрымалі веды аб асноўных фізіялагічных асаблівасцях інвалідаў калясачнікаў, аб прычынах па якіх людзі становяцца калясачнікамі, пра ўладкаванне калясак і іх асноўныя тыпы. Дзяніс і Іван данеслі інфармацыю аб правілах страхоўкі і граматнай дапамогі ў выпадках, калі чалавек выпаў з інваліднай каляскі, а таксама аб асновах этычнага абыходжання і зносін з інвалідамі.

Перамяшчэнне і суправаджэнне павінна быць бяспечна не толькі для чалавека ў калясцы, але і для валанцёра, таму на трэнінгу былі прадэманстраваны бяспечныя і фізічна малазатратныя спосабы пасадкі чалавека ў каляску, пасадка ў аўтобус, спосабы страхоўкі пры перамяшчэнні праз бардзюры, парогі, пандусы і прыступкі.

Атрыманыя веды ўдзельнікі трэнінгу замацавалі на практыцы.