Прадстаўлена больш трыццаці палотнаў, напісаных Сяргеем Пісарэнка ў апошнія гады. Дырэктар Мастацкай галерэі «АртХаос» Лілія Лукашэнка адзначае, што «ў гэтага мастака вельмі лёгкія, паветраныя працы, і кожнае палатно напоўнена асабістымі ўспамінамі. Гэта зборны вобраз таго, што адбываецца ў яго душы. І на палотнах Сяргея Пісарэнкi адлюстроўваецца ўнутраны свет майстра»
Даведачна: нарадзіўся ў 1967г. у Маладзечне Мінскай вобласці (Беларусь).
У 1985г. скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве ім.І. В. Ахрэмчыка (цяпер Гімназія-каледж мастацтваў ім.І. В. Ахрэмчыка), у 1994г. — Беларускую акадэмію мастацтваў (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Узнагароды:
Залаты медаль міжнароднага Арт-фестывалю «Свет без межаў-2015» у намінацыі «Жывапіс. Графіка» (г. Масква, Цэнтральны дом мастака).
Залаты медаль Міжнароднага Арт-фестывалю «Свет без межаў-2015» у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» (г. Масква, Цэнтральны дом мастака).
У 2016 г. уручаны залаты знак згоды «Pro augenda concordia» (г. Вільня).
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой.

