Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

11 сакавіка на Міншчыне стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

11.03.2019

Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца навучыць грамадзян правільна паводзіць сябе ў выпадку пагрозы жыццю і ўменню арыентавацца ў складанай сітуацыі. І тут перш за ўсё ідзе гаворка аб аб'ектах масавага знаходжання людзей - школах, гандлёвых цэнтрах, кінатэатрах і іншых – правільныя паводзіны ў выпадку эвакуацыі набываюць асаблівае значэнне. Акцыя працягнецца да канца сакавіка.

Першы этап пройдзе па 20 сакавіка ў месцах масавага знаходжання людзей. У кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, на спартыўных аб'ектах ратавальнікі арганізуюць інтэрактыўныя пляцоўкі. Асноўныя правілы бяспекі, алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайных здарэнняў, выкліку ратавальнікаў змогуць ўспомніць не толькі дзеткі, але і дарослыя. Усе ўдзельнікі акцыі для замацавання ведаў атрымаюць яркую наглядна-выяўленчую прадукцыю - буклеты, налепкі, закладкі, календары. Таксама ратавальнікі правядуць «урокі бяспекі» ў школах.

На другім этапе, які пройдзе з 21 па 31 сакавіка, работнікі МНС арганізуюць мерапрыемствы ў сельскіх населеных пунктах. Там можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах, тэматычных інтэрактыўных пляцоўках і конкурсах, сфатаграфавацца ў моднай фотазоне ад МНС, а самыя актыўныя атрымаюць падарункі. У гарадах і абласных цэнтрах будзе арганізавана пляцоўка «Бяспечны двор», дзе неабыякавыя да свайго здароўя людзі ў фармаце квэст-гульняў, а таксама тэматычных дыскатэк змогуць больш даведацца пра бяспеку, прафілактыку НС і дзеянні ў выпадку эвакуацыі.