Пачуўшы сігнал «Увага ўсім» неабходна ўключыць тэлевізар, радыёпрыёмнік і праслухаць паведамленне аб сітуацыі, якая склалася, і парадку дзеянняў. Перш чым пакінуць дом, кватэру, зачыніце вокны, адключыце электрапрыборы і газ. Вазьміце неабходныя дакументы і рэчы, запас прадуктаў і накіроўвайцеся да месца, паказанага ў маўленчым паведамленні. Пры немагчымасці пакінуць зону заражэння шчыльна зачыніце дзверы, вокны, вентыляцыйныя адтуліны і коміны, наяўныя ў іх шчыліны, заляпіце паперай або скотчам. Пры аварыі з аміякам неабходна хавацца на ніжніх паверхах будынкаў, пры аварыях з хлорам – падняцца на верхнія паверхі.
У перыяд з 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года праведзена праверка 21 электрасірэны тыпу С-40, размешчаных на тэрыторыі раёна. У мэтах праверкі сістэмы апавяшчэння насельніцтва пра пагрозу або ўзнікненне надзвычайных сітуацый 27.02.2019 праводзіўся перахоп эфіру FM-радыёстанцый з размяшчэннем маўленчых паведамленняў.

