Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

КВЗ

22.03.2019

22 сакавіка актавая зала сярэдняй школы №2 г. Валожына ледзь магла змясціць усіх аматараў самай папулярнай гумарыстычнай гульні - КВЗ.

Юныя ратавальнікі з 6 устаноў адукацыі раёна ў гэты дзень пазмагаліся за права насіць тытул самай вясёлай і знаходлівай каманды раённага фестывалю «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Бліскучы гумар «запраўлены» павучальнымі ўстаўкамі на тэму бяспекі, модныя, запальныя песенныя кампазіцыі ў купе з не менш «драйвовымі» танцамі, мініяцюры з выдатнай акцёрскай гульнёй і самым разнастайным рэквізітам, арыгінальнасць стылю кожнай каманды – усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага КВЗ, дзе сцэна была прадастаўлена юным гуру гумару.

Трэба прызнаць, задача ў журы была вельмі няпростай: каманды дэманстравалі «вышэйшы пілатаж» ва ўменні весела і арыгінальна расказаць аб правілах бяспечных паводзін, аб жыцці ратавальнікаў. Але ўсё ж лідары гульні, а гэта каманды ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» і ДУА «Дорскі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», гучна заявілі пра сябе ўжо ў першым конкурсе «Візітная картка».

Лёгка, але вельмі прафесійна «перакідваліся» КВЗэншчыкі жартамі ў конкурсе «Біятлон». Але самым відовішчным, па традыцыі, аказалася «Музычнае хатняе заданне», якое, апроч іншага, аказалася вырашальным у размеркаванні прызавых месцаў сярод каманд. І журы, і гледачы не пераставалі здзіўляцца знаходлівасці хлопцаў у падачы матэрыялу выступу праз прызму музыкі. Менавіта ў гэтым конкурсе «на поўную магутнасць» раскрылі сябе тыя, хто любіць і ўмее спяваць, а такіх хлопцаў сярод удзельнікаў каманд аказалася нямала.

Самы хвалюючы момант пасля згуляных конкурсаў надышоў, калі слова было прадастаўлена членам журы. Іх гаворка - гэта ацэнка агульнага ўзроўню гульні і кожнай каманды, падзяка ўдзельнікам і іх педагогам за праведзеную маштабную працу па прадстаўленні сваіх устаноў адукацыі на гэтым мерапрыемстве.

І вось тройка лідэраў гульні: трэцяе месца заваявалі КВЗэншчыкі з Дуа «Багданаўскі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», «срэбра» дасталася камандзе ДУА «Дорскі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», а на вышэйшую прыступку п'едэстала падняліся юныя гумарысты з ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожына». Застаецца пажадаць «майстрам гумару» поспехаў у абласным этапе фестывалю «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім».