Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Дзень памяці» пройдзе ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

22.03.2019

Акцыя «Дзень памяці», прымеркаваная да 76-й гадавіны Хатынскай трагедыі, пройдзе сёння ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

У мерапрыемстве прымуць удзел аўтары мемарыяла, сведкі трагічных падзей, прадстаўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Лагойскага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўцы, курсанты Полацкага кадэцкага вучылішча.

Адбудзецца мітынг-рэквіем. Перад прысутнымі выступяць навучэнцы Мінскага каледжа мастацтваў і Акалоўскай сярэдняй школы Лагойскага раёна. Памяць загінулых ушануюць хвілінай маўчання.

У аблвыканкаме адзначылі, што акцыя стане працягам цыкла мерапрыемстваў да 50-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Курган Славы».

22 сакавіка спаўняецца 76 гадоў з таго дня, як гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. Яны спалілі жыўцом і расстралялі амаль усіх жыхароў - 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Створаны на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.

За тры гады (1941-1944 гг.) на тэрыторыі Беларусі акупанты ператварылі ў руіны 209 гарадоў і паселішчаў, разбурылі 9,2 тыс. вёсак, у тым ліку 628 разам з жыхарамі. З іх 186 вёсак так і не былі адроджаныя.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 года. За гэты час яго наведалі каля 37 млн чалавек.