Удзельнікі акцыі змаглі даведацца шмат новага, а таксама праверыць свае веды, перасоўваючыся ад пляцоўкі да пляцоўкі. Работнікі газавай службы распавялі прысутным аб правілах карыстання газам у побыце, а таксама правялі віктарыну. Лекар-рэаніматолаг распавёў усім жадаючым правілы аказання першай даўрачэбнай дапамогі. Кожны жадаючы змог самастойна паспрабаваць аказаць дапамогу «пацярпеламу». Ратавальнікі на сваіх пляцоўках таксама здзівілі вялікай колькасцю цікавых заданняў. І дарослыя, і дзеці знаходзілі парушэнні на імправізаванай печы, «тушылі» падпаленае масла на патэльні, адказвалі на пытанні віктарыны, тэлефанавалі ў службу выратавання, вывучалі эвакуацыйныя знакі, усталёўвалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік і правяралі яго на працаздольнасць, вучыліся карыстацца вогнетушыцелем.
- Такія мерапрыемствы вельмі карысныя як дзецям, так і нам, дарослым. Бо за паўсядзённымі клопатамі мы часта забываемся аб такім важным пытанні, як бяспека. Дзякуй, што нагадалі, - падзялілася сваімі ўражаннямі адна з удзельніц акцыі.
У завяршэнне мерапрыемства ратавальнікі парадавалі ўсіх воднай феерыяй. Кожны ўдзельнік акцыі сышоў дадому з падарункамі і станоўчымі эмоцыямі.

