Статыстыка кажа аб тым, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца няведанне або грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – неабачлівыя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.
Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і энергетыкі.
Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на праверкі супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі; правядзенне з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай працы па захаванню правіл пажарнай бяспекі, інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
Запрашаем усіх грамадзян прыняць удзел у акцыі.
Праверце працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўсталюеце іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, звярніце ўвагу, ці спраўна ацяпляльнае абсталяванне ў вашых домаўладаннях, а таксама электрычная праводка.
Памятаеце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

