Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Менестрэлі» ў Літве

29.03.2019

Напачатку сакавіка ў г. Рудаміна (Літва) прайшоў Міжнародны парад акардэонных ансамбляў і аркестраў. Арганізатарам мерапрыемства быў кіраўнік Рудамінаўскага аркестра акардэаністаў Багдан Вайцяновіч. Парад адбыўся ў рамках юбілейных канцэртаў, прысвечаных 15-годдзю Рудамінаўскай школы мастацтваў.

Усяго ў мерапрыемстве прымалі ўдзел два ансамблі і восем аркестраў з Літвы і блізкага замежжа. Прадстаўнікамі Беларусі сталі Лідскі аркестр і ансамбль “Менестрэлі” (кіраўнік – Кацярына Дварэцкая) Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны ўдзельнік прадстаўляў сваю праграму, а заключным акордам стала выкананне “Літоўскай народнай полькі” вялікім зводным аркестрам, у якім удзельнічалі каля 170 выканаўцаў.

На другі дзень пасля фестывалю юныя ракаўчане адправіліся на экскурсію ў Рыгу, дзе атрымалі шмат прыемных эмоцый, нягледзячы на дажджлівае надвор’е. Музыканты наведалі лабараторыю алхіміка, пазнаёміліся з Рыжскім катам, прайшліся па рыжскім вуліцам і падзямеллям. У канцы экскурсіі рабяты загадалі жаданні каля скульптуры “Брэменскія музыкі”, якую падарыў Рызе горад-пабрацім Брэмен.

Паездка “Менестрэляў”, як заўсёды, атрымалася насычанай і багатай на ўражанні.