І гэта быў усяго толькі чацвер! Нас чакаюць сонечныя, па прагнозах сіноптыкаў, выхадныя, у якія, без сумневу, актывізуюцца гаспадары, якія імкнуцца да парадку: падворкі «заварушацца», дачныя хаты «ажывуць».
Ратавальнікі чарговы раз папярэджваюць аб небяспецы выкарыстання адкрытага агню і забароне выпальвання сухой расліннасці, траў на пні, іржышча і пажніўных рэшткаў.
Дапускаецца разводзіць вогнішча на прысядзібным участку, але пры гэтым неабходна гарантаваць захаванне ўмоў бяспекі: пляцоўка гадоўлі акапана, зацішнае надвор'е, пастаянны кантроль за працэсам гарэння і наяўнасць сродкаў тушэння, размяшчэнне вогнішча на адлегласці не менш за 10 метраў ад будынкаў, 20 м ад лясных масіваў і 30 м ад скiрд сена і саломы.
Санкцыяй артыкула 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на пні, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.
Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 15.58 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Перасцеражыце суседзяў і сваякоў ад выкарыстання агню для таго, каб пазбавіцца ад леташняй травы і смецця.
Тым, хто пасля бяспечнай уборкі захоча прыемна правесці час у коле сям'і і паласавацца шашлыком або іншым «вясновым» кулінарным вынаходствам, нагадваем, што размяшчаць спецыяльныя прыстасаванні для падрыхтоўкі ежы неабходна на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў і збудаванняў. І разам з відэльцам не забудзьцеся прыхапіць вядро з вадой і рыдлёўку! Добрых ўсім выходных!
Аб тым, што бывае, калі паставіцца да бяспекі бестурботна, чытайце і ГЛЯДЗІЦЕ па спасылцы.

