У гэтым годзе ў фестывалі прынялі ўдзел 15 дзіцячых і маладзёжных калектываў, у тым ліку юныя тэатралы з Івянца: узорны тэатр лялек “Вандроўка” і дзіцячы лялечны гурток “Шарада”. Яны паказалі спектакль “Маша і Калабок” па матывах п’есы Уладзіміра Арлова. Калектывы атрымалі дыплом за арыгінальнае ўвасабленне твора дзіцячай класікі, а Дар’ю Аляшэвіч узнагародзілі дыпломам за выразнасць і артыстычнасць выканання ролі ў пастаноўцы. Акрамя дыпломаў, удзельнікам уручылі каштоўныя падарункі.

