Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Праверылі эрудыцыю

22.04.2019

Нядаўна на базе раённага Цэнтра культуры прайшоў маладзёжны турнір інтэлектуальных гульняў “Што? Дзе? Калі?”.

У падзеі прыняла ўдзел 5 каманд па 6 чалавек – прадстаўнікі раённых арганізацый і ўстаноў: маладзёжныя зборныя цэнтральнай раённай бальніцы, Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, старшакласнікі і настаўнікі Івянецкай сярэдняй школы і вучні гімназіі № 1 г. Валожына.

Гульня прайшла па добра знаёмым ўсім правілах: знаўцы адказваюць на пытанне, ім даецца хвіліна для калектыўнага абмеркавання. Калі адказ аказваецца верным, каманда атрымлівае балы. Асноўная тэматыка турніра – Год малой радзімы. Шэраг пытанняў быў прысвечаны Валожыншчыне, гістарычным каштоўнасцям раёна, турыстычным месцам, знакавым датам. Паспаборнічалі і ў эрудыцыі: знаўцы паказалі веды ў розных галінах – ад гісторыі да геаграфіі. Прайшоў і творчы конкурс, на якім удзельнікі зрабілі тэматычныя фотаздымкі і прадставілі іх на суд журы.

Галоўны прыз – традыцыйную саву і дыплом пераможцы – атрымала каманда медыкаў. Другое месца занялі ліцэісты, а трэцяе месца дасталася камандзе з Івянца. Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазнавальн