У перыяд Велікодных святаў і Радаўніцы асаблівую ўвагу выратавальнікі надаюць бяспецы ў культавых месцах. У мэтах бяспечнага правядзення службаў і абрадаў ратавальнікі рэкамендуюць:
падсвечнікі, свяцільні, ахвярныя агмені і іншае абсталяванне з ужываннем адкрытага агню выконваць толькі з негаручых матэрыялаў; іх канструкцыя павінна выключаць самаадвольнае перакульванне;
не дапускаць выкарыстання крыніц адкрытага агню для правядзення службаў і абрадаў на адлегласці менш за 70 сантыметраў ад гаручых гарызантальных агароджваючых канструкцый; 50 сантыметраў ад гаручых вертыкальных агароджваючых канструкцый, іншых гаручых матэрыялаў;
не дапускаць эксплуатацыю ў культавых збудаваннях свяцілень (ліхтароў) з ужываннем адкрытага агню з пашкоджанымі шклянымі агароджамі і колбамі;
не дапускаць пакідання запаленых свечак і іншых крыніц адкрытага агню (у тым ліку лампад і свяцілень) у культавых збудаваннях без нагляду;
у перыяд правядзення службаў і абрадаў не дапускаць правядзенне працы падвышанай небяспекі, топку печаў, разліў гаручых вадкасцяў.
Таксама ратавальнікі нагадваюць, што пры ўзнікненні НС у месцах з масавым знаходжаннем людзей неабходна, у першую чаргу, забяспечыць эвакуацыю. Ні ў якім разе не панікуйце, не штурхайце адзін аднаго. Для таго, каб прыбыўшыя да месца НЗ ратавальнікі маглі хутка і эфектыўна яго ліквідаваць, неабходна забяспечыць бесперашкодны праезд тэхнікі, таму не загрувашчваць асабістым транспартам пад'езды да культавым збудаванням і ўезды на іх тэрыторыю.
Хай святы пройдуць бяспечна!

