Як паказаў нядаўні выпадак у Лагойску, быць фізічна развіты не толькі карысна для здароўя. У снежні мінулага года Данііл Мароз выратаваў на рэчцы трэцякласніцу, якая правалілася пад лёд.
23 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г.Валожына прайшлі спаборніцтвы, падчас якіх судзейскай калегіі трэба было вызначыць лепшых плыўцоў.
30 юных ратавальнікаў прыйшлі пазмагацца за званне чэмпіёна.
У першай частцы спаборніцтваў змагаліся брасiсты. Ім неабходна было праплыць 50 метраў.
Затым старт абвясцілі ўдзельнікам першынства па плаванні вольным стылем. Плывунам неабходна было праплыць 25 метраў.
Удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў першы намеснік начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Генрыхавіч Тарасевіч. Ён адзначыў, наколькі важна не проста ўмець плаваць, але і быць гатовым прыйсці на дапамогу.
Арганізатары адзначылі, што ў першынстве няма тых, хто прайграў. Кожны ўдзельнік атрымаў сваю ўзнагароду.
Прызёры першынства вызначаны:
«Плаванне спосабам брас» (2009-2010 г.н):
1 месца - Аляксандрава Анастасія (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын);
2 месца - Лагуноў Міхаіл (ДУА «Івянецкая сярэдняя школа»);
3 месца - Жылінскі Іван (ДУА «Івянецкая сярэдняя школа»).
«Плаванне спосабам брас» (2007-2008 г.н):
1 месца - Поль Дар'я (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын);
2 месца - Станкевіч Мікіта (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын»);
3 месца - Загнетава Марыя (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын»).
«Плаванне спосабам брас» (2005-2006 г.н.):
1 месца - Жэка Аляксандр (ДУА «Гімназія №1 г.Валожын»);
2 месца - Барысевіч Ілля (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын);
3 месца - Нехвядовіч Максім (ДУА «Гімназія №1 г.Валожын»);
«Плаванне вольным стылем» (2009 - 2011 г.н.):
1 месца - Лагуноў Міхаіл (ДУА «Івянецкая сярэдняя школа»);
2 месца - Аляксандрава Анастасія (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын);
3 месца - Шукевіч Захар (ДУА «Гімназія №1 г.Валожын»);.
«Плаванне вольным стылем» (2006 - 2008 г.н.):
1 месца - Мацаль Максім (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын);
2 месца - Барысевіч Ілля (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын);
3 месца - Жэка Аляксандр (ДУА «Гімназія №1 г.Валожын»).
«Плаванне вольным стылем» (2003 - 2005 г.н.):
1 месца - Бункевіч Ілля (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын»);
2 месца - Міхеткін Данііл (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын»);
3 месца - Лінкевіч Серафім (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын»).

