Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пажар у «Экафлоры»

29.04.2019

За мінулы перыяд 2019 года ў Валожынскім раёне адбылося 30 пажараў (2018 – 19), на якіх загінуў 1 чалавек (2018 – 2).

23.04.2019 у 00 ч. 47 мін. у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні адміністрацыйнага будынка і цяпліцы на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі «Экафлора» па адрасе: Валожынскі раён, в. Міхалова.

Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што гарыць адкрытым полымем адміністрацыйны будынак і цяпліца.

Аб'ектам пажару з'явіліся адміністрацыйны блокавы будынак, памерамі 7х16 метраў, дах шыферны па драўляным лачаннi, электрыфікаваны, цяпліца 12х34 метра металічная, пакрытая плёнкай. Тэрыторыя абгароджана.

У выніку пажару агнём знішчана плёнкавае пакрыццё цяпліцы, пашкоджаны металічны каркас і маёмасць унутры. У адміністрацыйным будынку знішчаны дах, столевыя перакрыцці, маёмасць ўнутры, пашкоджаны сцены адміністрацыйнага будынка.

Зыходзячы з абставінаў пажару, прымаючы пад увагу пашкоджанні адміністрацыйнага будынка і цяпліцы, паказанні сведак і відавочцаў, вынік агляду месца здарэння, можна выказаць здагадку, што прычынай ўзнікнення пажару з'явілася парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (к/з электраправодкі).

У выпадку пажару і іншай надзвычайнай сітуацыі варта тэлефанаваць па тэлефоне 101 або 112.