За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або забароны на іх наведванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Парушальнікаў могуць пакараць папярэджаннем ці штрафам да 25 базавых велічынь. Штраф можа значна ўзрасці, калі пацерпіць лес або тарфянік. Зберажыце сябе і сваіх блізкіх ад бяды і ад непрадбачаных выдаткаў!

