Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гатуем шашлык смачна і бяспечна

30.04.2019

Калі вы хочаце прыгатаваць шашлык, то зрабіць гэта можна на прысядзібных участках і ў спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах.

У сувязі з усталяваннем гарачага надвор'я, вялікая колькасць людзей пакідае душныя горада і імкнецца правесці выходныя дні на прыродзе, у лесе. Ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць пра тое, што ва ўсіх раёнах вобласці ўведзена ЗАБАРОНА на наведванне лясоў. За парушэнне забароны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь.

Калі вы хочаце прыгатаваць шашлык, то зрабіць гэта можна на прысядзібных участках.

Такім чынам, калі вы вырашылі зрабіць шашлык на мангале, вам неабходна выбраць месца не бліжэй 4 метры ад будынкаў, побач з мангалам паставіць ёмістасць з вадой, каб пры неабходнасці адразу ж заліць полымя.

Для падрыхтоўкі ежы на вогнішчы неабходна адысці на адлегласць не менш 10 м ад будынкаў. Перш чым распаліць вогнішча неабходна прыняць меры па абмежаванні распаўсюджвання агню (абкласці камянямі, зрабіць мінералізаваную паласу і т.д.). Забараняецца распальваць вогнішча з дапамогай бензіну і саляркі, а таксама ў ветранае надвор'е. Сыходзячы, заліце вогнішча вадой і засыпце пяском да поўнага спынення тлення.