Кіраўніцтва райаграпрамтэхнікі шмат увагі надавала падрыхтоўцы маладых кадраў. Таму многіх цяперашніх спецыялістаў вывучылі за свой кошт, давалі накіраванні ў самыя прэстыжныя ВНУ. Не дапускалася валакіты з вырашэннем кватэрных пытанняў. Будавалі і шматпавярхоўкі, і інтэрнаты, і індывідуальныя дамы гаспадарчым спосабам. А ўжо пра шырокае прымяненне матэрыяльнага стымулявання і гаварыць няма чаго! Работнікі адпачывалі ў санаторыях, дзеці – у лагерах, у тым ліку і за мяжой.
Паспяховасць вытворчых працэсаў падтрымлівалася актыўнымі відамі адпачынку. Мастацкай самадзейнасцю, спортам, культмасавай работай былі ахоплены ўсе члены прафсаюза.

