Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заўсёды славіўся сваімі спецыялістамі, ды і вольны час гэтыя людзі ўмелі праводзіць цікава, з карысцю. І душой агульных мерапрыемстваў заўсёды была Яніна Уладзіміраўна. За нераўнадушны падыход да даручанай справы яе не раз узнагароджвалі граматамі, падзякамі, каштоўнымі падарункамі. Менавіта такія людзі, як Я. У. Мучынская, – гонар прафсаюзнага руху, прыклад для маладога пакалення.

