Ф. І. Юша імкнецца так праводзіць прафсаюзную работу, каб кожны працаўнік адчуваў клопат пра сябе. На святы ездзіць па фермах і палях, віншуе людзей, раздае ім падарункі. Перад Новым годам стараецца купіць лепшых цукерак для хлопчыкаў і дзяўчынак. Ведае, якія пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку акажуцца найбольш запатрабаванымі ў вяскоўцаў. Па магчымасці, спрыяе атрыманню матэрыяльнай дапамогі маладым спецыялістам, захварэўшым працаўнікам.
Таму і сустракаюць Фёдара Іванавіча ў кожным доме як жаданага госця. Сам жа ён гатоў яшчэ больш рупіцца на прафсаюзнай ніве, але разгарнуцца актыўнасці не дазваляе складаная фінансавая сітуацыя. Так што на дадзены момант прафсаюзам усіх узроўняў неабходна дабівацца павышэння заробкаў. Гэта будзе самая важкая заслуга арганізацыі!

