Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Бяспечныя выхадныя

04.05.2019

Невыкананне правілаў пажарнай бяспекі ў побыце часта прыводзіць не толькі да псуты маёмасці, але і да гібелі людзей.

Самая вялікая колькасць бытавых узгаранняў зафіксавана на аб'ектах прыватнага сектара, дзе адказнасць за выкананне правіл бяспекі ўскладзена на самога ўласніка. Немалаважным фактам з'яўляецца тое, што ў больш чым 40% выпадкаў, пажаранебяспечныя сітуацыі ўзнікаюць на фоне злоўжывання алкаголем і курэння ў ложку ў нецвярозым стане. Нямала пажараў узнікае і па прычыне дзіцячых свавольстваў.

Напярэдадні вялікіх выхадных ратавальнікі чарговы раз заклікаюць больш адказна выконваць правілы пажарнай бяспекі, быць пільней і памятаць, што пажар нашмат прасцей прадухіліць, чым патушыць. Не пакідайце дзяцей без нагляду, не паліце ў ложку, выконвайце інструкцыі па эксплуатацыі бытавой і іншай тэхнікі, не карыстайцеся прыборамі з пашкоджанай ізаляцыяй электрапровадаў, выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і карыстанні мангаламі.

У выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112. Хай выхадныя пройдуць бяспечна!