Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

12 мая 2019 г. у г. Валожыне прайшоў урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь

12.05.2019

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца гэта дзяржаўнае свята, якое было усталявана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 1995 года.

Адкрылі мітынг і ўрачыста паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь старшыня Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч і сябра Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Даніла Жданюк.

Павіншавалі са святам намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун і намеснік старшыні Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» - Ганна Міхайлаўна Канановіч.

У рамках свята быў арганізаваны велапрабег па г. Валожыне.