Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень сям’і – са спартыўным азартам!

16.05.2019

Весела, актыўна і пазнавальна прайшло свята для шматдзетных сем’яў і сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, прымеркаванае да Дня сям’і. Мерапрыемства з прыгожай назвай “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” арганізавалі супрацоўнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ФАЦ Валожынскага раёна і краязнаўчага музея.

Згоду на ўдзел далі сем’і з райцэнтра – Мянцюк, Акушка, Міскевіч, Пачыкоўскія і дзве дружныя каманды з аднолькавым прозвішчам – Нахай.

У першай частцы сустрэчы герояў дня вітала Ніна Бобрык. Яна падрыхтавала для ўдзельнікаў прэзентацыю, прысвечаную гісторыі Валожына. Наступным пунктам праграмы значылася спартакіяда. Правялі яе трэнеры-інструктары Хрысціна Спічак, Ганна Хількевіч і Ірына Тур. Суддзёй вясёлых спаборніцтваў выступіла намеснік дырэктара ФАЦ Аксана Гладчанка.

Дзве вясёлыя каманды з сапраўдным спартыўным азартам удзельнічалі ва ўсіх прапанаваных конкурсах – эстафетах, практыкаваннях з прадметамі, скачках і інш. Ніхто не сумаваў. Нават дарослыя людзі на пэўны час сталі падобнымі на сваіх юных гарэз. Інклюзіўнае мерапрыемства падарыла радасць і магчымасць самавыражэння дзецям са складанымі дыягназамі.

Прыемны момант падвядзення вынікаў не заставіў сябе чакаць. Загадчыкі аддзяленняў ТЦСАН Алена Рай і Ніна Радына ўручылі ўдзельнікам каманд, якія, дарэчы, набралі аднолькавую колькасць балаў, прызы ад раённага аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Сняжана Барысаўна і Віталій Вітальевіч Нахай, іх дзеці Яфрэм, Валянціна і Фёдар, Таццяна Уладзіміраўна Пачыкоўская з дачкой Арынай і сынам Арцёмам, Марына Валер’еўна Нахай з сынамі Андрэем і Дзмітрыем, Алеся Міхайлаўна Міскевіч з дачкой Вікторыяй і сынам Уладзіславам, Таццяна Віктараўна Мянцюк з дочкамі Веранікай, Палінай і Хрысцінай, Таццяна Вітальеўна Акушка з сынам Уладзіславам і дочкамі Дар’яй і Аглаей з удзячнасцю прынялі віншаванні з цудоўным святам і папрасілі праз газету перадаць прывітанне ў кожную валожынскую сям’ю з пажаданнямі міру, здароўя і любові.