Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Да вяршыняў майстэрства

20.05.2019

З 14 па 17 мая 2019 года з мэтай асобаснага і прафесійнага развіцця і самаразвіцця педагогаў праз вывучэнне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі прайшоў раённы тур абароны тэм па самаадукацыі педагогаў «Да вяршыняў майстэрства».

Абарона тэм па самаадукацыі ўключала ў сябе працу 8 прадметных секцый «Замежныя мовы», «Пачатковыя класы», «Дашкольная адукацыя», «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура. Гісторыя і грамадазнаўства», «Фізічная культура», «Спецыяльная адукацыя. Сацыяльная педагогіка. Псіхалогія», «Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка», «Геаграфія. Біялогія. Хімія. Працоўнае навучанне. Мастацтва.»

54 педагога з 21 установы адукацыі раёна прадставілі на абмеркаванне калег свой вопыт работы па вывучаемай тэме і паказалі практыка-арыентаваную накіраванасць навучання, дзе, з пазіцый кампетэнтнаснага падыходу, узровень адукаванасці вызначаецца не толькі наяўнасцю ведаў, уменняў, навыкаў, а здольнасцю навучэнцаў вырашаць жыццёвыя задачы рознай складанасці на аснове атрыманых ведаў.

Метадычнае мерапрыемства спрыяла развіццю творчага патэнцыялу педагогаў, павышэнню педагагічнага і метадычнага майстэрства спецыялістаў адукацыі, павышэнню іх кампетэнтнасці, самарэалізацыі прафесійных здольнасцяў у адпаведнасці з актуальнымі задачамі адукацыі. Дало магчымасць не толькі абмяняцца вопытам, але і запазычыць цікавыя ідэі ў сваіх калег.