У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 устаноў адукацыі раёна. Юныя чытальнікі выступалі ў чатырох узроставых катэгорыях. Яны выконвалі вершы, прысвечаныя тэме малой радзімы. У кожнай групе журы вызначыла сваіх пераможцаў. Дыпломы I ступені атрымалі вучаніца 3 класа Івянецкай СШ Аэліта Жалток, вучань 6 класа Гародзькаўскага ВПК Дзмітрый Суравежка, вучаніца 7 класа Багданаўскага ВПК Лізавета Ярмоленка і вучаніца 10 класа СШ № 1 г. Валожына Вераніка Віршыч. Гэтыя рабяты прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.

