У фінальным гала-канцэрце прынялі ўдзел 273 выхаванцы ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, якія паказалі свае нумары ў наступных намінацыях: тэатральная, харэаграфічная, фальклорна-этнаграфічная, інструментальная, вакальная творчасці, арыгінальны жанр.
Удзельнікамі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці сталі выхаванцы 32 устаноў адукацыі. На суд журы была прадстаўлена і выстава ДУА “Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. Рабяты разам з педагогамі і бацькамі выканалі работы ў розных відах і тэхніках.
Ілля Бацян і яго маці Ірына Міхайлаўна паказалі танец “Рытмы жыцця”, за што былі ўзнагароджаны Дыпломам фіналіста ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” (кіраўнік Іна Леанідаўна Карачун), а таксама адзначаны салодкім падарункам ад старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалая Мікалаевіча Башко.
Фінал абласнога этапу XII Рэспубліканскага фестывалю “Вясёлкавы карагод” даў шанц кожнаму з удзельнікаў раскрыць сваю ўнікальнасць, стаў сапраўдным святам дружбы.

