Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спартыўныя хлопцы - годныя вынікі

29.05.2019

Пажарна-выратавальны спорт - відовішчны і вельмі дынамічны від спорту. Уключае ў сябе як асабістыя, так і калектыўныя віды спаборніцтваў.

Гісторыя пажарна-прыкладнога спорту сыходзіць сваімі каранямі ў пачатак ХХ стагоддзя. Годам заснавання прынята лічыць 1937 год. За мінулыя амаль восем дзясяткаў гадоў спорт мяняўся, удасканальваўся, бурна развіваўся і заняў сваё годнае месца ў плеядзе самых відовішчных відаў спорту.

У Валожыне прайшло раённае першынство па пажарна-выратавальным спорце сярод юнакоў і дзяўчат. Прыняць удзел у спаборніцтвах сабраліся самыя актыўныя і спартыўныя хлопцы. У пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі не было роўных Вайтовічу Марату з сярэдняй школы №2, а ва ўздыме па штурмавой лесвіцы ў акно другога паверха лепшым стаў Балашка Яраслаў з той жа школы. Дзяўчынкі таксама паказалі добрыя вынікі: Лоўчая Дыяна (сярэдняя школа №2) апынулася самай хуткай на 100-метровай паласе, а Пашкоўская Вікторыя з сярэдняй школы №1 хутчэй за астатніх паднялася па штурмавой лесвіцы. У камандным заліку лепшай стала каманда з сярэдняй школы №2 г.Валожына. Гэтыя хлопцы і прадставяць Валожынскі раён на абласных спаборніцтвах.