Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Злёт збірае сяброў

29.05.2019

28 мая ў Валожынскім раёне адбыўся злёт юных ратавальнікаў-пажарных, які арганізавалі Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з упраўленнем адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама.

На злёце сабраліся самыя актыўныя і творчыя хлопцы, каб паказаць свае веды і ўменні ў галіне бяспекі. Нават прагнозы сіноптыкаў іх не спалохалі. Сваім выдатным настроем і велізарным жаданнем паказаць усё, што яны ўмеюць, юныя ратавальнікі на час разагналі ўсе хмары, і ўвасобілі ўсе задуманыя планы.

А праграма злёту была насычаная. Адразу пасля адкрыцця юныя ратавальнікі прыступілі да самага цікавага этапу спаборніцкай праграмы – палявыя вучэнні. Хлопцам трэба было патушыць пажар, выратаваць чалавека з задымленага памяшкання, аказаць дапамогу тапельцу, вывесці людзей з зоны заражэння хімічна-небяспечным рэчывам, правесці пошукава-выратавальныя працы пры падзенні верталёта. Тут роўных не было камандзе з Гарадзькоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Дарэчы гэтая каманда ўжо другі год запар займае першае месца ў дадзеным этапе.

Затым суддзі вызначылі самую творчую каманду ў конкурсе «Візітная картка». Ёй апынулася каманда сярэдняй школы №2 г. Валожына. А крыху перадыхнуўшы, прыступілі да музычнага конкурсу «Хіт бяспекі». Тут камандам неабходна было прадставіць пераробленую сучасную песню на зададзеную тэму. Па адзінагалоснай думцы журы самымі музычнымі апынуліся хлопцы сярэдняй школы №2 г. Валожына. Самымі крэатыўнымі ў конкурсе «Фатаграфія» сталі хлопцы з Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу.

Па выніках усёй конкурснай праграмы месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына»;

2 месца - ДУА «Дорскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»;

3 месца - ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа».

Пераможцы прадставяць Валожынскі раён на абласным палявым лагеры «Юны выратавальнік», які пройдзе з 11 па 14 ліпеня. Жадаем ім удачы!