Таксама хлопцы прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, квэст-гульні «Добры дзень, лета!», конкурсе малюнкаў на асфальце «Шчасце, сонца, сяброўства - вось што дзецям трэба»
Канцэртная праграма «Дзяцінства - гэта я і ты», якую падрыхтавалі творчыя калектывы ўстаноў адукацыі горада і раёна, адрознівалася асаблівым каларытам і разнастайнасцю канцэртных нумароў.
У гэты дзень для дзяцей працавалі: інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, разнастайныя атракцыёны. Можна было сфатаграфавацца, нанесці вычварны аквагрым, паскакаць на батутах.
Дзіцячая раённая бібліятэка прапанавала пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, а школа мастацтваў арганізавала выставу лепшых малюнкаў юных мастакоў. Работнікі РАНС паказалі пажарную тэхніку, роставая лялька ў касцюме пажарнага на працягу ўсяго свята забаўляла хлопцаў, а таксама яшчэ раз нагадалі аб бяспечным баўленні часу падчас летніх канікул.
Свята прайшло весела і займальна! Дзякуй усім, хто яго арганізаваў і прыняў у ім удзел!
Добрага вам гадовага адпачынку і новых уражанняў!

